Літаратурнае чытанне. Рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял. 4 клас
- Курьерская Доставка
- Почта
- Самовывоз из магазина
- Наличными при получении
- Безналичный перевод
- Банковский перевод
Выданне ўяўляе сабой рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял па літаратурным чытанні для 4-га класа. Дадзены дапаможнік прызначаны для арганізацыі дыферэнцыйнай работы вучняў. У першым блоку прадстаўлены карткі для работы па вывучаных творах, у другім блоку — карткі для тэматычнага кантролю па вывучаных раздзелах на абагульняючых уроках, у трэцім блоку — карткі для выніковага кантролю. Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы.
Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Вартасці выдання
◆ Наяўнасць комплексу матэрыялаў па беларускай літаратуры для 4-га класа:
- для паўрочнага кантролю,
- для тэматычнага кантролю па раздзелах (на абагульняючых уроках),
- для выніковага кантролю.
◆ Кожная картка змяшчае 5 рознаўзроўневых заданняў у адпаведнасці з пяццю ўзроўнямі засваення матэрыялу.
◆ У выданні прадстаўлены разнастайныя рознаўзроўневыя заданні для замацавання і праверкі чытацкіх уменняў, развіцця літаратурных уяўленняў, літаратурна-творчай дзейнасці вучняў у адпаведнасці з вывучаемымі творамі на ўроках беларускай літаратуры ў 4-м класе.
◆ У дапаможніку прадстаўлены карткі ў двух варыянтах да абагульняючых урокаў па пройдзеных раздзелах.
◆ У выданні прадстаўлены матэрыял для выніковага кантролю:
- тэксты для праверкі навыку чытання за 1-е і 2-е паўгоддзе,
- выніковы тэст,
- тэкст і заданні для праверкі сфарміраванасці чытацкіх уменняў за 4-ы клас.
◆ У выданні прадстаўлены разнастайныя творчыя заданні.
◆ Частка заданняў мае займальны характар.
◆ У канцы дапаможніка для найбольш складаных заданняў прадстаўлены адказы.
◆ Кожная картка змяшчаецца на асобнай старонцы або на развароце.
-
Страниц:168 стр.
-
Автор:Іванова А. М., Карасевіч А. М.
-
Издательство:ОДО "Образовательная компания"Содействие премиум""