Да роднай мовы разам з Бульбашыкам. 1 клас
- Курьерская Доставка
- Почта
- Самовывоз из магазина
- Наличными при получении
- Безналичный перевод
- Банковский перевод
У дапаможніку прадстаўлены матэрыял для комплекснага рашэння задач фарміравання і развіцця беларускага маўлення, пашырэння слоўнікавага запасу і прапедэўтыкі навучання чытанню па-беларуску ў 1-м класе. Выданне структуравана ў адпаведнасці з вывучаемымі тэмамі па прадмеце «Беларуская мова». Асаблівасцю матэрыялу з’яўляецца тое, што яго можна выкарыстоўваць для работы з вучнямі з розным узроўнем сфарміраванасці навыку чытання, з улікам пераносу на беларускую мову навыку чытання, набытага на ўроках навучання грамаце. Малюнкавы слоўнік, разнастайныя займальныя і стандартныя заданні зацікавяць вучняў і будуць спрыяць трываламу засваенню тэматычнай лексікі. Матэрыял блока «Правер сябе» дазволіць арганізаваць праверку ведаў па раздзелах у гульнявой форме. Дапаможнік можа быць выкарыстаны педагогам як дадатковы матэрыял для арганізацыі вучэбнай дзейнасці.
Адрасуецца настаўнікам 1-х класаў школ з рускай мовай навучання і бацькам. першакласнікаў.
Вартасці выдання
◆ У дапаможніку прадстаўлены дыдактычны матэрыял для комплекснага вырашэння задач фарміравання і развіцця беларускага маўлення ў 1-м класе:
* для знаёмства і засваення беларускай тэматычнай лексікі — каляровы малюнкавы слоўнік (словы па тэме ў малюнках з подпісамі на беларускай і рускай мовах);
* для фарміравання правільнага вымаўлення гукаў беларускай мовы, іх асаблівасцей — падборка складоў і слоў, чыстагаворак, скорагаворак, вершаў;
* для прапедэўтыкі фарміравання навыку чытання — падбор слоў, невялікіх тэкстаў, якія ўтрымліваюць вывучаемыя гукі/літары і словы з улікам сфарміраванасці навыку чытання на рускай мове; тэксты для чытання з заменай асобных слоў малюнкамі або словамі на рускай мове; з заданнямі па знаходжанні незнаёмых слоў і інш. (тэксты накіраваны ў тым ліку на развіццё маральных якасцей, любові да Радзімы, роднага краю, пачуцця патрыятызму);
* для развіцця маўлення вучняў — сюжэтныя малюнкі для складання выказванняў па малюнках; пытанні да тэкстаў;
* для работы над маўленчым этыкетам у змесце заданняў, малюнкаў, тэкстаў выкарыстоўваюцца словы маўленчага этыкету (добры дзень, да пабачэння, прывітанне і інш.).
◆ Займальны матэрыял з улікам сфарміраванасці навыку чытання (для 1 паўгоддзя — заданні з малюнкамі, для 2 паўгоддзя — заданні з улікам вывучаных літар рускай мовы; складанне слоў з літар, пошук слоў сярод пераліку літар, крыжаванкі, філворды, загадкі, рэбусы і інш.).
◆ Каляровае рашэнне ілюстрацый і запісу слоў у малюнкавым слоўніку.
◆ Кожная тэма размяшчаецца на 1—2-х разваротах.
◆ Малюнкі ў слоўніку падпісаны на беларускай і рускай мовах.
◆ Наяўнасць блока «Правер сябе» па вывучаемых раздзелах.
-
Страниц:88 стр.
-
Автор:Гарбацэвіч Л. М.
-
Издательство:ОДО "Образовательная компания"Содействие премиум""